Home

На змену Кубіку Рубіка прыходзіць Шарык Рубіка. Гэта новая гульня-галаваломка, прыдуманая Прафесарам Эрна Рубікам, вынаходнікам Кубіка Рубіка,

64-гадовы вугорскі прафесар, пачынаючы з 1980 году, быў заняты стварэннем новай галаваломкі. Нарэшце гэта зроблена і цяпер новую галаваломку можна замовіць на афіцыйным сайце.

Назва галавомкі адпавядае форме - Рубікс 360, і ўяўляе звычайны пластмасавы шар. У цэнтры знаходзяцца шэсць маленькіх шароў розных колераў. Гульцы павінны заганяць каляровыя шары ад унутранай сферы ў ячэйкі на вонкавай сферы, вытрасаючы шарыкі з сярэдзіны асноўнай сферы, у якой ёсць толькі дзве адтуліны.

“Гэта неверагодна складана. Ёсць некаторыя сапраўды вельмі хітрыя рашэнні галаваломкі,” - гаворыць Дэвід Хэдлі Джонс, старэйшы віцэ-прэзідэнт маркі Rubik.

У Хемлэйс, лонданскай крамы цацак, ужо былі тысячы запытаў на набыццё Rubik’s 360. Гэта – самы запатрабаваны прадукт, сказаў Найджэл Вітлі: “Гэта – наш тавар, які прадаецца больш за астатнія. Я чакаю тысячы продажаў, толькі ў першыя дні яго з'яўлення.”

Вынайдзены ў 1974 годзе, Куб Рубіка быў вокамгненным поспехам. Пасля 1980 году ён пачаў экспартаваўся з Вугоршчыны і адразу зрабіўся найбольш пакупанай цацкай у свеце.

Тэст Шарыка Рубіка



Інфармацыя ўзята з www.rubiks360.ru

17 лістапада 2009 году моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" павіншавала мінскіх студэнтаў з Міжнародным днём студэнтаў. У гэты дзень у розных мінскіх ВНУ з'явіліся плакаты "Чаму 17 лістапада адзначаюць Дзень студэнта?" і эпіграфы пра студэнцтва, адкуль студэнты даведаліся пра падзеі 17 лістапада 1939 году. Таксама сябры арганізацыі распаўсюдзілі ва ўніверсітэтах закладкі з інфармацыяй аб гістарычна значнай беларускай студэнцкай арганізацыі 19 стагоддзя – таемным таварыстве "Філаматаў".

"Практычна ўсе беларускія студэнты адзначаюць 17 лістапада Дзень студэнта, але, як выявілася, мала хто ведае, чаму прысвечаны гэтае "свята". Сучасным студэнтам значна важней павесяліцца, чым задумацца пра тое, якое значэнне цяпер студэнцтва мае ў грамадстве. 17 лістапада мы вырашылі нагадаць студэнтам пра падзеі 1939 году і іх значэнне ў гісторыі грамадства, абудзіць у студэнтах пачуццё грамадзянскага ўдзелу і сацыяльную актыўнасць", - адзначыў актывіст "Студэнцкай Рады". - На вялікі жаль, не ўсе адміністрацыі мінскіх ВНУ адэкватна ўспрымаюць значэнне Дня студэнта і прычыны яго ўзнікнення, і таму матэрыялы, прысвечаныя памятнай даце, падвяргаюцца цэнзуры, забараняюцца да вывешвання".

Гістарычная даведка
. Пасля нападу ў 1939 годзе фашысцкай Нямеччыны на Чэхаславакію, у краіне пачынае набіраць моц грамадская незадаволенасць. 28 кастрычніка 1939 году, у дзень святкавання ўгодак незалежнасці Чэхаславакіі, на вуліцы краіны выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, асноўная частка якіх - студэнты. Нямецкія акупанты жорстка здушылі дэманстрацыю. Паранены Ян Аплятал – студэнцкі лідар. 15 лістапада ён памірае. Развітацца з ім выйшлі сотні сяброў і тысячы салідарных суграмадзян. Пахаванне перарастае ў чарговую антынацысцскую дэманстрацыю, якую гітлераўскія салдаты таксама жорстка здушылі. 17 лістапада Гітлер падпісаў загад аб закрыцці ўсіх чэхаславацкіх навучальных ўстановаў. Больш за тысячу студэнтаў былі сасланы ў канцэнтрацыйны лагер, дзевяць студэнтаў расстралялі. У 1941 годзе ў Лондане ўдзельнікі Міжнароднай Студэнцкай рады ў гонар загінулых таварышаў вырашылі адзначаць 17 лістапада як "Дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў", які пазней атрымаў назву Міжнароднага дня студэнтаў.

Прэс-цэнтр моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая Рада
students.rada@gmail.com



17 Ліс 2009

  • 4:29 PM

Калі няма свабоды, то лепш памерці

17 лістапада 1939 г. 3.30 ночы
.

Шэсць студэнцкіх інтэрнатаў у Празе акружаны салдатамі Гітлераўскага асабістага склада. Салдаты ўрываюцца ўнутр cа зброяй, дубінкамі, палкамі, рамянямі, драўлянымі паленамі, збіваюць спалоханых студэнтаў усіх без разбору. Іх выводзяць у двор без усякіх тлумачэнняў, зганяюць у грузавікі. Вязуць. На вуліцы мароз. Большасць студэнтаў без верхняй вопраткі. Яны не атрымалі ані вады, ані хлеба. Ім забаронена размаўляць.

Загад аб закрыцці ўніверсітэтаў
У той дзень дзевяць студэнтаў расстраляныя без прад'яўлення абвінавачвання і суда.

1200 чалавек саслана ў канцэнтрацыйны лагер Саксенгаузен.

Загад аб закрыцці ўніверсітэтаўУсе вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы Чэхіі закрыты.

Усё гэта пакаранні за тое, што чэшскія студэнты асмеліліся падняцца, сарваць маску абыякавасці і бязмоўя і сказаць, што яны не згодны, што ў іх краіне няма гаспадароў акрамя іх саміх. Яны паўсталі супраць уласнай слабасці і тупой сістэмы.
Яны не захацелі маўчаць…

15 сакавіка 1939 году нямецкія войскі ўвайшлі ў Прагу. З таго дня Незалежнай Чэхіі больш не існавала. Чэхія стала часткай Нямеччыны - Пратэктаратам Чэхія і Маравія.

28 верасня 1939 году ў 21-ыя ўгодкі незалежнасці Чэхіі студэнты і выкладчыкі выходзяць на вуліцу, каб паказаць, што Чэхія ўсё яшчэ жывая, жывыя людзі, яны не баяцца. Да іх далучаюцца спачатку тысячы, а потым і дзясяткі тысяч людзей, абураных гітлераўскай уладай. У горадзе свята: паўсюль святочна апранутыя людзі з трыкалорамі, яны спяваюць нацыянальныя гімны, заклікаюць да незалежнасці і крычаць антынацысцкія лозунгі.

Паліцыя і салдаты адкрываюць агонь па мірнай дэманстрацыі. Паранена 17 чалавек.

У іх ліку Ян Аплятал - студэнцкі лідар.

11 лістапада ён памірае.

15 лістапада адбываецца пахаванне Яна Аплятала.

Сотні сяброў, тысячы неабыякавых людзей прыйшлі развітацца з юнаком, які стаў знакам трагічнага лёсу чэшскага народа. Пахавання хутка перарасло ў шматтысячную антынацысцкую дэманстрацыю.

Дэманстрацыя падушана
.

Гітлер
: “Нягледзячы на мае папярэджанні, пасля падзей 28 верасня, у Празе адбыліся новыя дэманстрацыі, якія пагражалі бяспекі імперыі... Таму я аддаў загад, каб арганізатары былі застрэлены і вялікая частка студэнтаў адпраўлена ў канцэнтрацыйны лагер. Усе чэшскія ўніверсітэты неадкладна закрываюцца”.

17 лістапада
гэтыя словы прыведзены ў выкананне.

70 гадоў таму нашы аднагодкі праявілі гераічнасць. Група маладых людзей супрацівілася таталітарнай сістэме, здольнай на ўсё. Яны кінулі выклік. Па-іншаму было немагчыма
.

Свабоду немагчыма аддаць, немагчыма змірыцца з рабствам…

Жэня Андрэюк,

МПГ "Студэнцкая Рада"
students.rada@gmail.com

Бізнэс? З нуля? Так!

  • 11 Ліс 2009 at 2:49 PM

Хоць на дадзены момант я і не планую займацца камерцыйнай дзейнасцю, але ж як асобе, якая вучыцца і захапляецца менеджэмэнтам, будзе цікава:)

Вядомы бізнэс-кансультант і трэнер Аляксандр Левітас запускае закрытую суполку па тым, як распачаць свой бізнэс з нуля.

Каб больш даведацца пра Аляксандра чытайце/набывайце ягоную кнігу на "Озоне" "Больше денег от вашего бизнеса. Скрытые методы увеличения прибыли"

P.S. Аляксандр спецыялізуенцца на партызанскім менеджмэнце:) А партызаншчына блізка беларусам, ці не так?:)

7 лістапада ў Беларусі абвешчанае святочным днём, прысвечаным гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Гэтая рэвалюцыя прывяла да ўсталяваньня камуністычнай улады і стварэння бязбожнай таталітарнай дзяржавы СССР, у якой падчас усяго перыяду існаваньня былі бязьвінна зьнішчаныя мільёны людзей. У памяць пра ўсіх, хто пакутаваў і загінуў ад камуністычнага рэжыму, у гэты дзень у Курапатах адбудзецца праваслаўная паніхіда і экскурсія для моладзі.

Паніхіда. На 7-га лістапада прыпадае змітроўская субота, калі праваслаўныя памінаюць спачылых. Таму ва ўрочышчы Курапаты, калі Крыжа-помніка "Пакутнікам Беларусі" адбудзецца праваслаўная паніхіда па ўсіх ахвярах камуністычных рэпрэсіяў. Пачатак паніхіды - 12-00. Прыносьце свечкі! 

Экскурсія. Сустракаемся ў суботу 7 лістапада, у 15:00 на прыпынку 53-га тралейбуса ля Катэдральнага сабору, што на Нямізе. Кантакты для даведак: 8 (029) 681-52-53, 8 (029) 882-14-87.

Праект Пакаянне

29–30 кастрычніка 1937 года ў Мінску расстралялі больш за сто чалавек — у асноўным прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. З нагоды чарговай гадавіны гэтай «чорнай даты» беларускія гісторыкі запрашаюць неабыякавых людзей і асабліва журналістаў на шэраг мерапремстваў.

28 кастрычніка ў 17.00 у офісе Партыі БНФ (Машэрава, 8) адбудецца прэс-канферэнцыя Каардынацыйнай рады ініцыятываў па дасследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму.

29 кастрычніка Грамадская ініцыятыва «Мемарыял» ладзіць прэс-тур па Мінску і наваколлі (Лошыца, Трасцянец, Курапаты). Збор на Кальварыйскіх могілках у 12.00. Апошняе мерапрыемства адбудзецца ў 18.00 ва ўрочышчы Курапаты. Асабліва арганізатары запрашаюць журналістаў друкаваных СМІ, фота- і тэлекарэспандэнтаў.

Таксама 29 кастрычніка ў 16.00 у Курапатах адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага знаку на месцы пахавання, дзе ў 1988 годзе пры раскопках былі знойдзеныя парэшткі людзей.

Праект "Пакаянне"


Моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада” пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце “Студэнт. Веды і дзеянне!”, які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску!

Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да Правоў Студэнтаў і Студэнцтва, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, звязаных з імі, то гэтая праграма для Вас!

Мы прымаем  заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны, якім не больш за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаныя заяўкі з іншых краін.

Праграма “Студэнт. Веды і дзеянне!” пройдзе ў два этапы.

Першы этап: пачатак-сярэдзіна лістапада. Міжнародная Студэнцкая школа Правоў Чалавека / Правоў Студэнтаў.

Тут ВЫ ДАВЕДАЕЦЕСЯ:

  • што такое правы чалавека і  якое дачыненне яны маюць да нас  і нашага паўсядзённага жыцця;
  • што такое правы студэнтаў  і як іх можна выкарыстоўваць на практыцы;
  • як студэнты ў розны час, у розных гарадах і краінах змаглі паспяхова абараніць сябе і іншых;
  • што такое міжнародная студэнцкая салідарнасць і якая яе роля ў жыцці грамадства і студэнцтва.

Read more... )

</span>

8 кастрычніка ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Мінску прайшла навуковая канферэнцыя «Прычыны пачатку Другой сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалогій»

Канферэнцыя была арганізавана пры ўдзеле літоўскай грамадскай арганізацыі «За грамадзянскую супольнасць» і Каардынацыйнай рады ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні ахвяр таталітарызму.



(Зправа на лева) Сп. Эдмінас Багдонас - пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; Віталь Рымашэўскі - сустаршыня БХД; Ігар Кузьняцоў - гісторык, даследчык камуністычных злачынстваў на Беларусі.

Глядзець фота (700 Кб) )

Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю пачатку 2-й сусветнай вайны. Гэтая канферэнцыя ёсьць працягам канферэнцыі "70-годдзе падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы".

У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў , dr.Paulius Saudargas (Літва), доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук  Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія і палітычныя дзечы.

Канферэнцыя адбудзецца... )


29 верасня ва ўрочышчы Курапаты адбылося штомесячнае памінаньне ахвяр сталінізму. Каля 15 удзельнікаў мерапрыемства ўсклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі лампады, пад бел-чырвона-белымі сьцягамі выканалі духоўны гімн "Магутны Божа".Глядзець фотарэпартаж - 0.4 / 1.5 Mb )


18-я ўгодкі надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закона прыпадаюць на 25 жніўня. У гэты дзень Вярхоўны Савет Беларусі пад ціскам нешматлікай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком прыняў гістарычнае рашэнне, якое стала яшчэ адным крокам да аднаўлення незалежнасці нашай краіны.

Нагадаем, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР была прынятая Вярхоўным Саветам рэспублікі 27 ліпеня 1990 года. Падобныя дэкларацыйныя дакументы прымалі ў той час усе савецкія рэспублікі. Наданне ёй канстытуцыйнага закона стала магчымым пасля паражэння ў Маскве путча і забароны кампартыі, калі пракамуністычная большасць беларускага парламента вымушаная была прымаць незалежніцкія законы.

Ужо 19 верасня 1991 года быў прыняты закон аб назве рэспублікі — і БССР стала называцца Рэспублікай Беларусь, дзяржаўнай сімволікай сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня". А ў снежні 1991-га адбыўся развал Савецкага Саюза і Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Еўрарадыё


Заключэнне пакта Молатава-Рыбентропа 23 жніўня 1939 г. адыграла трагічную ролю ў паняволенні краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і развязванні Другой сусветнай вайны. Асабліва жахлівым чынам гэта адбілася на Беларусі і яе насельніцтве.

У праграме канферэнцыі: даклады і прэзентацыі вядомых гісторыкаў, прагляд кінахронікі, а таксама дыскусія.
 
Па выніках канферэнцыі плануецца выпусціць зборнік навуковых работ, прысвечаны тэме “70-годдзе падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы”. Тэзісы дакладаў аб'ёмам да пяці старонак фарматам А4 неабходна дасылаць да 20 верасня ўключна на адрас represii@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Гістарычная работа“.


Канферэнцыя адбудзецца ў суботу 22 жніўня ў будынку "Гістарычнай майстэрні" па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25. Пачатак аб 11-ай. Рэгістрацыя з 10.30.
 
 
Каардынаты аргкамітэта
 
Сакратарка – Валерыя Чарнаморцава:
тэл. маб (МТС).: + 37529 5712611
тэл. маб (Velcom).: +37529 3072713
e-mail: represii@gmail.com
 
Канферэнцыя Вконтакте

Старонка канферэнцыі ў сеціве. На старонцы вельмі файныя банэры!


Відэа-прэзентацыя праекта "Пакаянне" (DVD-якасць). Рэжысэр - Віктар Корзун. Прадусар - Кася Камоцкая.
Удзельнікі: вязень сталінскіх лагероў Надзея Дземідовіч, каардынатар праекта Валерыя Чарнаморцава, былы палітвязень Андрэй Кім, моладзевыя актывісты і студэнты. 

Паводле праект "Пакаянне"
 

Моладзевая  прафсаюзная група «Студэнцкая  Рада» аб'яўляе новы набор на ўдзел у адукацыйнай праграме «Студэнт у дзеянні!».  

Праграма складаецца з 2-х трэнінгаў і ставіць за мэту – фармаванне актыўнай грамадзянскай  пазіцыі ў студэнтаў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў
 (у тым ліку і тыя, хто толькі сталі студэнтамі) мінскіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якія жадаюць дзейнічаць у абарону сваіх правоў.
Адукацыйная праграма ўключае ў сябе наступныя  тэмы:
  • Гісторыя з'яўлення і развіцця ўніверсітэтаў і студэнцтва;
  • Канцэпцыя Правоў Чалавека;
  • Студэнты ў жыцці грамадства;
  • Правы студэнтаў;
  • Механізмы абароны правоў студэнтаў.
Па  сканчэнні  адукацыйнай праграмы, яе ўдзельнікі змогуць на практыцы ўжыць атрыманыя  веды.

Абодва трэнінгі пройдуць у канцы жніўня  – пачатку верасня 2009 году. Працягласць першага трэнінгу – 1 дзень, другога трэнінгу – 2 дні. Пра больш дакладны час правядзення арганізатары апавесцяць адабраных удзельнікаў індывідуальна. Месца правядзення – г. Мінск.

Для таго каб прыняць удзел у адукацыйнай  праграме, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і даслаць яе на адрас students.rada@gmail.com да 20 жніўня ўключна (пры неабходнасці – запытаць анкету па гэтым жа адрасе). 

Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне  бясплатнае, забяспечваецца харчаванне.

Дадатковая інфармацыя:
e-mail: students.rada@gmail.com

Паводле "Студэнцкая Рада": http://community.livejournal.com/studrada/
 

Рэклама

Latest Month

Ліс 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Page Summary

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow